Джанет Агрэн (шведск.: Janet Ågren; нар. 6 красавіка 1949) — шведская актрыса, здымалася пераважна ў італьянскім эксплуатацыйным кіно.
Джанет Агрэн нарадзілася ў Ландскруне, Швецыя, у горадзе, які яна неяк назвала ў інтэрв’ю «Паўночным Неапалем.» Кар’ера мадэлі прывяла яе ў Рым, дзе яна вывучала акцёрскае майстэрства ў школе драмы пад кіраўніцтвам Алесандра Ферсена. Кінадэбют маладой актрысы адбыўся ў фільме Лучана Сальсэ «Colpo di stato», сярод яе першых роляў — регістратар у фільме «Чытво» (1972) з удзелам Майкла Кейна, і медсястра ў камедыі «Аванці!» (1972) з Джэкам Леманам.
Усяго яна знялася ў 57 карцінах, у тым ліку: «Левая рука Закона» (1975), «Горад жывых мерцвякоў» (1980) Лучыа Фульчы, «Пекла канібалаў 2» (1980) Умберта Ленцы, «Паніка» (1982), «Рудая Соня» (1985), камедыя Аладзін (1986) з Бадам Спенсерам і культавы хорар «Чалавек-пацук» (1988).
У пачатку 1980-х гадоў Агрэн таксама мела непрацяглую музычную кар’еру.
Джанет Агрэн пакінула кінематограф у пачатку 1990-х гадоў і пераехала ў ЗША, дзе жыве ў цяперашні час. Выйшла замуж за італьянскага кінапрадзюсара Карла Маета.