wd wp Пошук:

Джалу

Пабудовы ў Аўджыле.

Джалу (Джало; Jalo, Jalu, Gialo; араб. جالو‎‎) — аазіс на ўсходзе Лівіі, у гістарычнай вобласці Кірэнаіка. Раней уваходзіў у муніцыпалітэт Адждабія (Кірэнаіка), з 2007 года, згодна з новым падзелам уваходзіць у муніцыпалітэт Эль-Ваха.

Размешчаны на паўночным краі Лівійскай пустыні, на паўночны захад ад Вялікага Пясчанага мора і ў 250 км на паўднёвы ўсход ад заліва Сідра (Вялікі Сірт).

Насельніцтва 4,5 тыс. чал. (1980), у асноўным берберы. Асноўныя населеныя пункты - Аўджыла, Амалія, Нафура, Эль-Эрг, Эль-Леба, Джалу. Толькі ў Аўджыле захавалася берберская мова аўджыла, на якой размаўляе старэйшае пакаленне. У астатніх паселішчах гавораць толькі па-арабску.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Аазісы Лівіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Лівіі