Джакама дэла Порта (італ.: Giacomo della Porta, 1533, Парлеца — 1602, Рым) — італьянскі архітэктар.
Нарадзіўся ў Ламбардыі, асноўныя пабудовы стварыў у Рыме і Папскай вобласці. Вучыўся ў Мікеланджэла і да Віньёлы. Пасля іх смерці яму прыпадае сканчаць некаторыя іх працы, пры гэтым дэла Порта працягвае барочныя тэндэнцыі, вызначаныя Віньёлай. Так, Порта змяніў некаторыя прапорцыі купала сабора Св. Пятра ў праекце Мікеланджэла. Пра фасад Іль-Джэзу сучасны даследчык піша: «У той час як Віньёла прапануе прамавугольны цэнтр з дапаможнымі крыламі, дэла Порта стварае крэшчэнда, вылучаючы галоўны партал уварваннем франтона ў франтоне і сцягвае ўсе нішы да цэнтральнай вобласці, пакідаючы вонкавыя крылы голымі»[4]. Характэрна разнастайнасць дэкаратыўных элементаў — валют, пілястр, паўкалон.
Да самастойных прац Порты адносяцца шматлікія свецкія і царкоўныя пабудовы, а таксама некалькі рымскіх фантанаў.
Іль-Джэзу (сумесна з Віньёлай)
Сан-Луіджы-дэі-Франчэзі (фасад)
Фантан чарапах (праект)