wd wp Пошук:

Даўлядоўскі сельсавет

Даўлядо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Даўляды.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаткаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Ельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[2]. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вербавіцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 93. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат