wd wp Пошук:

Даін II Жалезнастоп

Даін II Жалезнастоп (англ.: Dain Ironfoot; варыянты перакладу — Жалезная Пята, Жалезны Бот) — персанаж кніг «Хобіт» і «Уладар Пярсцёнкаў» у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна, кіраўнік дзяржавы гномаў у Жалезных Узгорках, пасля — кароль Эрэбара.

Біяграфія і роля Даіна ў падзеях «Хобіта»

Даін паходзіў з найстаражытнага каралеўскага гномчынага роду Міжзем’я — Доўгабародых — і з’яўляўся сынам Наіна і ўнукам Грора. Знакамітаму Торыну Дубашчыту ён даводзіўся траюрадным братам. Нарадзіўся ў 2767 годзе Т. Э. у Жалезных Узгорках.

У юнацкасці Даінаў прыняў дзейны ўдзел у Марыйскай вайне гномаў і оркаў (2793—2799 гады Т. Э.), змагаючыся ў даліне Нандухірыян (Азанулбізар). У гэтай бітве ён забіў Азога, караля гоблінаў Морыі, адпомсціўшы за гібель свайго бацькі Наіна і за брата свайго дзеда, караля Трора, дзевяццю гадамі раней забітага і расчлянёнага пасля смерці марыйскімі оркамі.

Стаў спадчыннікам бацькі і кіраваў у Жалезных Узгорках да 2941 года Т. Э. Пасля знішчэння Смога Даін з атрадам з 500 гномаў прыйшоў да Эрэбара на дапамогу Торыну Дубашчыту і прыняў удзел у Бітве Пяці Войскаў. У бітве загінулі Торын і абодва яго пляменнікі — Філі і Кілі, таму Даін як найбліжэйшы спадчыннік дому Трора стаў законным кіраўніком адроджанай Адзінокай Гары — Каралём-пад-Гарой.

Удзел Даіна ў Вайне Пярсцёнка

У 2989 годзе Т. Э. Даін быў вымушаны адпусціць атрад Баліна ў Морыю, хоць сам быў катэгарычна супраць гэтай экспедыцыі, паколькі яшчэ ў 2799 годзе пасля перамогі пры Азанулбізары, стоячы ля Усходніх Варот Казад-Дума, адчуў Праклён Дурына ў цені за Варотамі і ўсвядоміў, што гномам з такім ворагам ніколі не зладзіць.

Каля 3017 года Т. Э. у каралеўства Даіна неаднаразова з’яўляліся пасланцы Саўрана і прасілі, а затым і патрабавалі ад яго інфармацыю пра хобітаў і, у прыватнасці, пра Більба Бэгінса. Аднак горды кароль гномаў адмовіўся з імі супрацоўнічаць і адправіў Глоіна ў Рывендэл папярэдзіць Більба і параіцца з Элрандам. Адначасова з аналагічнымі мэтамі паслы Мордара наведаліся ў Дэйл, прычым Глоін, паведамляючы пра гэта Элранду, выказаў асцярогу, што, асцерагаючыся ўварвання мордарцаў з поўдня і ўсходу, Бранд можа прызнаць валадарства Саўрана. Але кароль Бранд адмовіўся выканаць патрабаванні ўладара Мордара і падчас уварвання вастакаў армія Эрэбара і Бардынгаў білася з імі ў бітве пры Дэйле і ў абароне Эрэбара.

У сакавіку 3019 года, абараняючы цела караля Дэйла Бранда, загінуў у бітве ля варот Адзінокай Гары.

Характарыстыка

Паводле меркавання прафесара Томаса Шыпі, Даін «увасабляе сабой … квінтэсенцыю нязломнага, сумленнага, поўнага гаркоты і ў цэлым нейкага злашчаснага характару гномаў»[1].

Вобраз Даіна ў адаптацыях

У кінатрылогіі «Хобіт» яго ролю выканаў шатландскі акцёр Білі Коналі[2].

Зноскі

  1. Шиппи, Дорога в Средьземелье, 2003, Слово и предмет: эльфы и гномы
  2. Billy Connolly joins The Hobbit cast(англ.) . Weta (9 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013.

Літаратура

Папярэднік:
Торын Дубашчыт
Кароль Эрэбара
2941 Т.Э. — 3019 Т.Э.
Пераемнік:
Торын III Каменяшлем
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Міжзем’е
Катэгорыя·Каралі Міжзем’я
Катэгорыя·Гномы Міжзем’я
Катэгорыя·Персанажы Міжзем’я
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы аповесці «Хобіт»
Катэгорыя·Персанажы рамана «Уладар Пярсцёнкаў»