wd wp Пошук:

Дачка жалезнага дракона

Дачка жалезнага дракона (англ.: Iron Dragon’s Daughter) — раман амерыканскага пісьменніка Майкла Суэнвіка, апублікаваны ў 1993 г. Нярэдка характарызуецца як постмадэрнісцкі. Спалучае элементы фэнтэзі і навуковай фантастыкі: мадэлюе сусвет, які насяляюць фантастычныя расы (эльфы, кікімары, чэрці, тролі, свіналюдзі), дзе на службе цывілізацыі знаходзяцца і магія, і кібертэхналогіі. Раман можна аднесці да паджанру тэхнафэнтэзі, кіберфэнтэзі, прысутнічаюць элементы стымпанку і «бруднага рэалізму» («чарнухі»). Уваходзіць у цыкл «Жалезныя драконы».

Сюжэт

Колькі дзяўчынка Джэйн сябе памятае, яна жыве і працуе на брудным, выродлівым заводзе па вырабу жалезных драконаў — разумных тэхнічных істот, якіх тут выкарыстоўвалі як ваенную сілу. Гераіню атачаюць прадстаўнікі розных рас — чэрці, свіналюдзі, людзі-крысы і іншыя, — такія ж, па сутнасці, рабы, скрадзеныя, як і яна, са сваіх сусветаў і перанесеныя ў гэты фантастычны сусвет, дзе пануе цынічная, жорсткая цывілізацыя эльфаў. Джэйн — чалавек, яна нарадзілася ў нашым свеце. Аднойчы яна выходзіць на сувязь з разумным жалезным драконам, які, як і яна, імкнецца збегчы з гэтага завода і набыць свабоду…

Факты

У кнізе выкарыстаны сярэднявечны міф, быццам эльфы крадуць чалавечых дзяцей, а замест іх пакідаюць бацькам «падменышаў». Верагодна, аўтар задумаўся, які далейшы лёс чакаў скрадзеных дзяцей, куды іх адносілі эльфы, і ў выніку прыдумаў пачварную, магічна-тэхнагенную цывілізацыю, дзе футурыстычныя машыны суіснавалі з беднасцю, брудам, сацыяльнай няроўнасцю і рэлігійным цемрашальствам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кнігі 1993 года
Катэгорыя·Кнігі ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Раманы XX стагоддзя