wd wp Пошук:

Данііл Акімавіч Сібілеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сібілеў. Данііл Акімавіч Сібілеў (1819 — не раней за 1901) — беларускі і расійскі медык і арганізатар аховы здароўя. Першы дырэктар Гродзенскай школы павітух[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1819 годзе ў Харкаўскай[1] або Чарнігаўскай[2] губерні. На казённы кошт у 1843 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт[2].

Знаходзіўся на службе ў Дынабургскім ваенным шпіталі(руск.) бел.[1].

Пасля дэмабілізацыі займаўся прыватнай практыкай у Ваўкавыску[1].

У 1872 годзе пыў запрошаны на дзяржаўную службу і прызначаны старшым урачом Гродзенскай акруговай лячэбніцы. За праяўленую стараннасць па службе ў 1877 годзе быў павышаны на пасадзе і прызначаны памочнікам гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1].

Прыклаў вялікія намаганні для стварэння ў Гродне школы павітух. Дзякуючы яго працы была створана матэрыяльная база і распрацаваны навучальныя праграмы. Гэта дазволіла адкрыць школу 1 кастрычніка 1876 года[3].

З 1885 па 1888 год у Астрахані на пасадзе губернскага ўрачэбнага інспектара[2][4].

Узнагароды

Адрасы

У Гродне на 1885 год жыў на Дравяной вуліцы ва ўласным доме № 12[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Игнатович Ф. И. Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.) (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Памятная книжка Астраханской губернии на 1887 год. С. 50 (руск.)
  3. НГАБ у Гродне. — ф. 9. — воп. 1. — спр. 747. — лл. 5-6
  4. Памятныя кніжкі Астраханскай губерні за адпаведныя гады
  5. СПИСОК гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскай губерні
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Медыкі Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Постаці расійскай аховы здароўя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Акушэры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Астраханскія губернскія ўрачэбныя інспектары
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»