wd wp Пошук:

Даніэль Канеман

Даніэль Канеман (англ.: Daniel Kahneman, іўр.: דניאל כהנמן, нар. 5 сакавіка 1934, Тэль-Авіў) — ізраільска-амерыканскі псіхолаг, адзін з заснавальнікаў псіхалагічнай эканамічнай тэорыі і паводніцкіх фінансаў, у якіх аб’яднаныя эканомікс і кагнітівістыка для тлумачэння ірацыянальнасці адносін чалавека да рызыкі ў прыняцці рашэнняў і ў кіраванні сваімі паводзінамі. Знакаміты дзякуючы сваёй працы, выкананай сумесна з Амосам Тверскі і іншымі аўтарамі, па ўсталяванні кагнітыўнай асновы для агульных чалавечых памылак ў выкарыстанні эўрыстыкі, а таксама для развіцця тэорыі перспектыў; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2002) «за ўжыванне псіхалагічнай методыкі ў эканамічнай навуцы, асабліва — пры даследаванні фарміравання меркаванняў і прыняцця рашэнняў ва ўмовах нявызначанасці» (сумесна з В. Смітам), нягледзячы на тое, што даследаванні праводзіў як псіхолаг, а не як эканаміст.

Біяграфія

Канеман нарадзіўся ў Тэль-Авіве, правёў свае дзіцячыя гады ў Парыжы, пераехаў у Палесціну ў 1946 годзе. Атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі і псіхалогіі ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме ў 1954 годзе, пасля чаго працаваў у Арміі абароны Ізраіля, у асноўным у псіхалагічным аддзеле. Падраздзяленне, у якім ён служыў, займалася адборам і тэставаннем прызыўнікоў. Канеман распрацоўваў інтэрв’ю для ацэнкі асобы.

Пасля звальнення з войска Канеман вярнуўся ў Яўрэйскі ўніверсітэт, дзе праслухаў курсы логікі і філасофіі навукі. У 1958 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі і атрымаў ступень доктара філасофіі па псіхалогіі ў Каліфарнійскім універсітэце, Берклі ў 1961 годзе.

З 1969 года супрацоўнічаў з Амосам Тверскі, які па запрашэнні Канемана чытаў у Яўрэйскім універсітэце лекцыі аб ацэнцы верагоднасці падзей.

У цяперашні час працуе ў Прыстанскім універсітэце, а таксама ў Яўрэйскім універсітэце. Уваходзіць у рэдакцыйны савет часопіса «Economics and Philosophy».

Зноскі

  1. Daniel Kahneman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Kahneman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Daniel Kahneman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124127487 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  6. http://www.nasonline.org/member-directory/members/892035.html Праверана 23 мая 2019.
  7. https://www.amacad.org/person/daniel-kahneman Праверана 23 мая 2019.
  8. https://mta.hu/koztestuleti_tagok?PersonId=19649 Праверана 23 мая 2019.
  9. https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=Kahneman;smode=advanced;f1-mem=Resident;f2-date=2004 Праверана 23 мая 2019.
  10. http://www.sepsych.org/fellows.php Праверана 23 мая 2019.
  11. https://racef.es/es/academicos/electos/ilmo-sr-dr-d-daniel-kahneman
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе