wd wp Пошук:

Даніэль Агер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Даніе́ль Мю́нтэ А́гер (дацк.: Daniel Munthe Agger; нар. 12 снежня 1984, Відаўрэ, Данія) — дацкі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі (2005—2016), дзе на працягу чатырох гадоў быў капітанам. Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за англійскі «Ліверпул». У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Кёгэ».

Кар’ера

«Брондбю»

Агер быў названы самым перспектыўным іграком Даніі на працягу двух гадоў запар, у 2004 і 2005 гадах. Даніэль далучыўся да «Брондбю» ў 2004 годзе і дэбютаваў за свой новы клуб 25 ліпеня 2004 года ў матчы чэмпіянату супраць «Одэнсэ». Атрымаў свой ​​вялікі шанец раней, чым чакалася, таму што дасведчаны абаронца «Брондбю» Андрэас Якабсен быў прададзены «Саўтгемптану». Агер быў названы найлепшым іграком «Брондбю» ў трох гульнях запар, неўзабаве пасля свайго дэбюту, ён замацаваўся ў першай камандзе ў 19-гадовым узросце.

«Ліверпул»

Агер прагрэсаваў з тых часоў, і не стаў сюрпрызам яго пераход у «Ліверпул» пасля 49 гульняў у складзе «Брондбю». Агер хутка прыстасаваўся да гульні «Ліверпула», і ўжо ў хуткім часе Самі Хююпія саступіў яму месца ў асноўным складзе.

Вяртанне ў «Брондбю»

30 жніўня 2014 года «Ліверпул» пацвердзіў вяртанне Агера ў «Брондбю», з якім абаронца падпісаў двухгадовы кантракт. 9 чэрвеня 2016 года, ва ўзросце 31 год, Агер абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].

У чэрвені 2021 года ўзначаліў клуб «Кёгэ» з другога дывізіёна Даніі.

Дасягненні

«Брондбю»:

«Ліверпул»:

Асабістае жыццё

Малодшы стрыечны брат Даніэля Мікалай Агер таксама з’яўляецца футбалістам і гуляе за «Сількебарг». У маі 2010 года, Агер абраўся шлюбам са сваёй сяброўкай Сафі Нельсан. Пара правяла вяселле ў Капенгагене. Яны маюць двух сыноў, якіх клічуць Джэймі і Мезан. Агер зараз са сваім дзядькам трымае паб у Даніі.

Зноскі

  1. Daniel Agger // FBref.com
  2. DANIEL MUNTHE AGGER // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Daniel Agger // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Аггер завершил карьеру в 31 год. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Кёгэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Даніі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Даніі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Брондбю
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Даніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ховедстадэне