wd wp Пошук:

Данілу Соза Кампус

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Данілу Соза Кампус[3] (парт.: Danilo Sousa Campos; нар. 13 студзеня 1990, Сан-Луіс, Бразілія), больш вядомы як проста Данілу ці Даніла — бельгійскі футбаліст бразільскага паходжання, паўабаронца кіпрскага клуба АПОЭЛ з Нікасіі.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у школе льежскага «Стандарда», дзе гуляў яго бацька, а ў 1998 годзе разам з бацькам перабраўся ў амстэрдамскі «Аякс». У чэрвені 2007 года падпісаў юнацкі кантракт з нідэрладскім клубам, у сезоне 2009/10 трапляў у заяўку на матчы Лігі Еўропы. У сезоне 2010/11 перайшоў у «Стандард», дзе дэбютаваў у прафесійным футболе, а ў лютым 2012 года падпісаў кантракт з данецкім «Металургам».

У ліпені 2014 года падпісаў аднагадовае пагадненне з расійскім клубам «Мардовія», у жніўні 2015 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад днепрапятроўскага «Дняпра», аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў каманду. У студзені 2016 года стаў іграком турэцкага клуба «Антальяспор», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. У студзені 2019 года перайшоў у клуб «Аль-Вахда» з ААЭ, аднак неўзабаве пакінуў яго.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[4]. Быў адным з асноўны ігракоў каманды. У чэрвені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[5].

У ліпені 2020 года далучыўся да кіпрскага АЭЛа[6]. У ліпені 2021 года перайшоў у АПОЭЛ.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Бельгіі.

Сям’я

Бацькам Данілу з’яўляецца бразільскі футбаліст Вамберту. Малодшы брат Данілу, Вандэрсан, таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні

Зноскі

  1. Danilo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Danilo Sousa Campos // FBref.com
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Бельгиец Данило Соуза перешел в минское “Динамо”
  5. Данило покинул минское “Динамо”
  6. Бывший хавбек минского «Динамо» Соуза перешел кипрский АЕЛ
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Антальяспор
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Вахда Абу-Дабі
Катэгорыя·Ігракі ФК АПОЭЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Бельгіі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Данецк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мараньяне
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Мардовія Саранск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Дніпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Стандард Льеж
Катэгорыя·Ігракі ФК АЭЛ Лімасол