Данілаў манастыр — мужчынскі манастыр Рускай праваслаўнай царквы, размешчаны ў Маскве на правым беразе Масквы-ракі. Заснаваны ў канцы XIII стагоддзя маскоўскім князем Данілам Аляксандравічам.
Быў зачынены ў 1929 годзе ў сувязі са змяненнем дзяржаўнага ладу. Адроджаны ў 1983 годзе, з’яўляецца духоўна-адміністрацыйным цэнтрам РПЦ. На яго тэрыторыі размешчаны аддзел знешніх царкоўных сувязяў і Сінадальная рэзідэнцыя, у якой праводзяцца пасяджэнні Свяшчэннага сінода.