wd wp Пошук:

Дандыйскі ўніверсітэт

Дандыйскі ўніверсітэт (англ.: University of Dundee) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Данды у Шатландыі.

Агульная характарыстыка

Галоўны корпус універсітэта знаходзіцца ў горадзе Данды. Універсітэт таксама мае кампус у Шпіталі Найнвелс і мястэчку Керколдзі, у якім знаходзіцца частка універсітэцкай Школы акушэрства.

Універсітэт атрымаў значную рэпутацыю дзякуючы студэнтам якія вучацца па такіх кірунках, як права, медыцына, прыродазнаўчыя навукі і мастацтва. ВНУ з’яўляецца вядомым навукова-даследчым цэнтрам па вывучэнні дыябету, раку і неўралогіі.

Заснаваны ў 1881 годзе як каледж Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта. У 1897 годзе каледж стаў часткай Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта. У 1954 годзе ён быў перайменаваны ў Каралеўскі каледж. 1 жніўня 1967 года ён набыў статус ўніверсітэта. У 1994 годзе ў склад універсітэта як яго факультэт увайшоў каледж мастацтваў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Данды
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1967 годзе