wd wp Пошук:

Даменіль

Даменіль (фр.: Lac Daumesnil) — адно з трох штучных азёр Венсенскага лесу.

Плошча люстэрка возера складае прыкладна 0,12 км². Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Венсенскага лесу, прыкладна ў 300 метрах на поўнач ад Венсенскага веладрома. Возера названа ў гонар барона П’ера Даменіля. На возеры маецца 2 вострава (Берса і Рэйі), востраў Рэйі злучаны мастамі з востравам Берса і з астатняй тэрыторыяй парка. Як і тры іншыя возера парку (Сен-Мандэ, Гравель і Мінім), Даменіль з’яўляецца часткай гідрасістэмы Венсенскага лесу, якая забяспечвае падсілкоўванне азёр водамі Сены. Возера было выкапана ў 1860-ых гадах, падчас пераўтварэння Венсенскага лесу ў парк.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта