Даменіка Фе́ці (Domenico Fetti; каля 1588, Рым — 16 красавіка 1623) — італьянскі жывапісец.
Вучыўся ў Рыме ў Л. Чыголі. Зазнаў уплыў Караваджа, А. Эльсхаймера, майстроў венецыянскай школы XVI ст. 3 1613 прыдворны мастак герцага Фердынанда Ганзага ў Мантуі, з 1622 працаваў у Венецыі.
Творчасці ўласцівы тонкія па каларыстычным вырашэнні карціны, у якіх сюжэты міфалогіі («Геро і Леандр»), Старога і Новага Запавету трактуюцца як бытавыя сцэны, змешчаныя ў пейзажы або інтэр’еры, эмацыянальна сугучныя перажыванням персанажаў: «Вылячэнне Тавіта», «Прытчы», «Уцёкі ў Егіпет».
Творы вылучаюцца прастатой і яснасцю кампазіцыі, свабоднай манерай пісьма.