wd wp Пошук:

Дамачаўскі сельсавет

Дамачаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава.

Гісторыя

15 студзеня 1940 года ўтвораны Дамачаўскі пасялковы савет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года да Дамачаўскага пассавета былі далучаны вёскі Ляплёўка, Кабёлка і Дубіца скасаванага Ляплёўскага сельсавета[2]. 8 верасня 1959 года ў склад пассавета са скасаванага Ліпінкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Багданы, Барысы, Дамброўка, Лашнева, Ліпінкі, Падлужжа, Шыкілі[3]. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Дамброўка і Лашнева[4]. 18 снежня 1972 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Чэрскага сельсавета (вёскі Гута, Дубок, Навасады, Рудня і Чэрск)[5].

17 верасня 2013 года Дамачаўскі пасялковы савет быў пераўтвораны ў сельсавет без тэрытарыяльных змен[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Багданывёска39225021
Барысывёска353225021
Гутавёска67225022
Дамачавагарадскі пасёлак1305225021
Дамброўкахутар6225021
Дубіцавёска82224010
Дубоквёска143225022
Кабёлкавёска191225021
Ліпінківёска129225021
Ляплёўкавёска426225020
Навасадывёска53225022
Падлужжавёска97225021
Руднявёска44225022
Чэрсквёска150225022
Шыкілівёска74225021

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Дамачава) — 1854 чалавекі[7], з іх 88,5 % — беларусы, 6,5 % — украінцы, 4,3 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва па населеных пунктах Рэспублікі Беларусь па дадзеных перапіс насельніцтва 2009 года ў Беларусі
  2. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  6. Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» (руск.)
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Дамачаўскі сельсавет