wd wp Пошук:

Даматканавіцкі сельсавет

Даматка́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Даматканавічы. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы раёна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 25 красавіка 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчэпіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Арда, Даматканавічы, Жылічы, Сцяпужычы, Якшычы.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 25 апреля 2007 г. № 30 Об упразднении Домоткановичского сельсовета Клецкого района

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клецкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2007 годзе