wd wp Пошук:

Даманавіцкае

Дама́навіцкаевозера ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці, за 36 км на паўднёвы ўсход ад горада Салігорск, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Даманавічы. Адносіцца да басейна ракі Случ.

Плошча паверхні 0,081 км², даўжыня 0,39 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Максімальная глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,89 м. Даўжыня берагавой лініі 1,13 км. Аб’ём вады 0,15 млн м³.

Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком і рэдкалессем. Зарастае ўмерана. На паўночным усходзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў, адзін з якіх упадае ў магістральны Даманавіцкі канал.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Салігорскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Случы (прыток Прыпяці)