wd wp Пошук:

Даліта Аванесян

Даліта Арцін Аванесян[1] (арм.: Դալիթա Արթին Ավանեսյան, нар. 19 верасня 1999 года, у Тэгеране, Іран) — армянская спявачка[2][3], удзельніца Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2011, які адбыўся 3 снежня 2011 года ў «Спартыўным комплексе імя Карэна Дземірчана» (Ерэван, Арменія), дзе яна прадстаўляла Арменію з песняй «Welcome to Armenia» (арм.: «Բարի գալուստ Հայաստան»).

Біяграфія

Маладая спявачка жыве ў Ерэване, сталіцы Арменіі. Пачынаючы з 6 гадоў бярэ ўдзел у розных конкурсах хараства. Вучыцца ў «Музычнай школе № 1» імя Аляксандра Спендыярана[4], у трох розных кірунках: фартэпіяна, гітара і вакал, у адукацыйным комплексе «Альманах» ім. Анжэлы Аруцюнян. Займаецца плаваннем і вялікім тэнісам[5].

Актыўнасць

Даліта вяла рубрыку «Дзіцячыя навіны» на 2-м армянскім тэлеканале ў праграме «Добрая раніца Арменія».

Яна была карэспандэнтам «Bumbumik Show» на тэлеканалах «Кентрон» і «ATV». 2010 г. Брала ўдзел на тэлеканале «Шант» у праграме «Утоены талент» дзе прадстаўляючы свае навыкі, выйшла ў паўфінал. Узяла ўдзел у гала-канцэрце. Знялася ў многіх эпізодаў серыяла «Шылашпот» у тэлеканале «Шант» (праграма для дзяцей Ералаш). У наш час здымаецца ў тэлеканале «Арменія ТБ», праграме «Чарлі Show» — дзе мае ролю Чарліты.

У моладзевым часопісе «YES» мае сваю ўласную старонку з рубрыкай «Dalita і сябры».

Цяпер таксама выступае ў Тэатры-студыі Арташэса Алексаняна ў спектаклі «Суд армян — суд усяго чалавецтва», а таксама здымаецца ў серыяле «Каргін серыял» разам з вядомымі армянскімі акцёрамі.

У лістападзе 2015 года яна выпусціла свой першы альбом “Welcome to Armenia”, якая названа па імі песні якая яна спявала ў Дзіцячым Еўрабачанні 2011.

Прызнанне

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт спявачкі
  2. Dalita - «Welcome To Armenia» (нявызн.) (недаступная спасылка). ESCnews.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 23 мая 2012.
  3. Армению на “Детском Евровидении 2011” представит Далита (нявызн.) (19 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 23 мая 2012.
  4. Сурен Арамян. Dream Airlines Далиты Аванесян (нявызн.) (недаступная спасылка). Собеседник Армении. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 4 мая 2012.
  5. Далита (Армения) (нявызн.) (недаступная спасылка). EscKaz.com. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2012. Праверана 23 мая 2012.
  6. Dalita in Miss Top World 2009 with Alex Abraham (нявызн.). Youtube (29 лістапада 2009). Праверана 23 мая 2012.
  7. Далита в телепрограмме «Скрытый талант»
  8. Далита Аванесян (Dalita) будет представлять Армению на Детском Евровидении 2011 с песней «Welcome To Armenia» Архівавана 28 снежня 2013.
  9. На детском «Евровидении» победила Грузия. СМИ: Россия проиграла из-за равнодушия к конкурсу (нявызн.), NEWSru.com (5 снежня 2011). Праверана 4 мая 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Удзельнікі дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэгеране