wd wp Пошук:

Дальжа

Дальжа, Дальдзі — прэснае возера ў Хабараўскім краі Расіі. Плошча 60,9 км². Мае падоўжаную форму, выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пратокай праз возера Далган злучаецца з нізоўем р. Амгунь. У Дальжу ўпадаюць рэкі Калпакоры, Джук і інш. Берагі моцна парэзаныя, у заходняй частцы — гарыстыя, пакрытыя лесам, у паўднёва-ўсходняй — забалочаныя.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры Хабараўскага края