wd wp Пошук:

Дакудаўскае балота

Дакудаўскае балота — балота на ўсходзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Апісанне

Балота нізіннага (84 %) і верхавога (16 %, галоўным чынам на паўднёвым усходзе) тыпаў у вадазборы рэк Лідзея (прыток Дзітвы) і Нарвы (прыток Нёмана). Плошча 7,8 тыс. га. Глыбіня торфу да 7 м, сярэдняя 2,9 м, ступень раскладання 33,7 %, попельнасць 9 %.

З 1957 для здабычы торфу праводзіцца асушванне адкрытай сеткай паўночнай часткі балота. Пажары 1992—2002 гадоў пакінулі вялікія ўчасткі другасных пасляпажарных згуртаванняў[1].

Да 2010 года завершаны комплекс мер па гідрарэгуляцыі. На затопленых участках пачала фарміравацца тыповая балотная і водная расліннасць. У перыяд міграцыі тут на працяглы час спыняюцца водна-балотныя птушкі[2].

Расліннасць

На асушаных землях вырошчваюць галоўным чынам сеяныя травы. На неасушанай частцы балота расце карлікавая бяроза і хвоя, вярба, асака, журавіны.

Зноскі

  1. lida.by Архівавана 25 верасня 2021.
  2. grodnonews.by Архівавана 25 верасня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Балоты без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Балоты Лідскага раёна
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта