wd wp Пошук:

Дай Цзінь

Дай Цзінь (1388, Цяньтан — 1462, Цяньтан) — кітайскі жывапісец перыяду Мін, заснавальнік школы «чжэ-пай». Ствараў вельмі выразныя паводле малюнку і дакладныя паводле кампазіцыі пейзажы і карціны з выявамі жывёл, людзей і кветак. Дай Цзінь меў шмат вучняў, на якіх зрабіў вялікі ўплыў. Яго галоўныя творы — «Вяртанне карабля ў порт падчас буры» (Палацавы музей Тайбэй) і «Рыбакі на беразе ракі» (каля 1440—1450, Галерэя Фрыр, Вашынгтон).

Зноскі

  1. 1 2 Dai Jin // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Dai Jin // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Ханчжоу
Катэгорыя·Памерлі ў 1462 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ханчжоу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1388 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта