Дай Цзінь (1388, Цяньтан — 1462, Цяньтан) — кітайскі жывапісец перыяду Мін, заснавальнік школы «чжэ-пай». Ствараў вельмі выразныя паводле малюнку і дакладныя паводле кампазіцыі пейзажы і карціны з выявамі жывёл, людзей і кветак. Дай Цзінь меў шмат вучняў, на якіх зрабіў вялікі ўплыў. Яго галоўныя творы — «Вяртанне карабля ў порт падчас буры» (Палацавы музей Тайбэй) і «Рыбакі на беразе ракі» (каля 1440—1450, Галерэя Фрыр, Вашынгтон).