Дайсё (яп.: 大小, дайсё:, літ. «вялікі-малы») — пара мячоў самурая, якая складаецца з дайто (доўгага мяча) і сёто (кароткага мяча). Даўжыня дайто — больш 60,6 см, даўжыня сёто — 30,3-60,6 см. Таксама ў якасці сёто мог выкарыстоўвацца кінжал-танто, даўжыня клінка якога не перасягала 30,3 см. Так часта рабілі, калі ў ролі доўгага мяча выступаў таці.
Дайсё выкарыстоўвалася выключна самурайскім класам. Дайсё была найважнейшым складнікам касцюма самурая, яго саслоўным пасведчаннем. Воіны ставіліся да сваёй зброі адпаведным чынам — беражліва сачылі за яе станам, трымалі каля сябе нават у час сну. Іншыя сацыяльныя класы маглі выкарыстоўваць для нашэння толькі вакідзасі або танто.
Самурайскі этыкет патрабаваў здымаць доўгі меч пры ўваходзе ў дом (як правіла, яго пакідалі ў слугі альбо на адмысловай падстаўцы), кароткі меч самураі заўсёды насілі пры сабе і выкарыстоўвалі ў якасці асабістай зброі.
Да XIV ст. катанай называўся доўгі кінжал або кароткі меч, заткнуты за пояс. У гэты час катана выконвала ролю сёто, а ў якасці дайто выкарыстоўваўся меч таці.
У XIV—XV ст. катанай пачаў звацца доўгі меч (адпаведна, катана пачала выконваць функцыю ‘дайто*). У якасці* сёто з ім стаў выкарыстоўвацца кароткі меч вакідзасі[1].
Такім чынам, дайто і сёто з’яўляюцца класамі мячоў, але не назвай пэўнай зброі. Гэтая акалічнасць стала прычыный няслушнага ўжывання гэтых тэрмінаў. Напрыклад, у еўрапейскай літаратуры катанай памылкова называецца толькі доўгі меч (дайто).
Звычайна ў баі прымяняўся толькі адзін з мячоў дайсё. Бой двума мячамі адначасова адносіўся да экзатычнай тэхнікі Рёто (両刀術), якая была часткай школы Тэнсін Сёдэн Каторы Сінто-ру. Падобная тэхніка з’яўляецца таксама часткай школы Нітэн Іці-ру (яп.: 兵法二天一流), якую стварыў Міямота Мусасі.