wd wp Пошук:

Дазоршчык-уладар

Дазоршчык-уладар ці Дазоршчык-імператар (Anax imperator) — насякомае атраду стракозы (Odonata), сямейства каромыслы (Aeschaidae).

Апісанне

Адна з самых вялікіх і прыгожых стракоз беларускай фауны: даўжыня брушка 49-61 мм, задняга крыла 45-51 мм. Грудзі ярка-зялёныя, брушка самца блакітнае з чорнай зігзагападобнай падоўжнай палосай; брушка самкі зялёнае з бурай палосай. Чорная вузкая палоса на краю лба.

Арэал

Еўразія. У Беларусі зарэгістраваны лакальныя знаходкі на Нарачанскіх і Браслаўскіх азёрах. Жыве ў літаральнай зоне вялікіх азёр, радзей слабапраточных вадаёмаў. Стракозы адлятаюць на значныя адлегласці ад месцаў выпладу.

Асаблівасці біялогіі

Цыкл развіцця 3-4 гады. Лёт у маі-жніўні. Лічынкі развіваюцца ў літаральнай зоне азёр, радзей у слабапраточнай вадзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стракозы