wd wp Пошук:

Дадра і Нагархавелі

Дадра і Нагархавелі (англ.: Dadra and Nagar Haveli) — былая саюзная тэрыторыя Індыі. Плошча — каля 487 км². Насельніцтва — 220 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтр — Сілваса. Дадра і Нагархавелі былі партугальскімі калоніямі з канца 18 стагоддзя. У 1954 атрымалі самакіраванне, у 1961 уключаны ў склад Індыі. З 2020 г. у складзе саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу.

Геаграфія

Размяшчэнне частак саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі
Размяшчаецца ў заходняй частцы краіны, прычым Нагархавелі ляжыць паміж [Махараштрай](/Махараштра "Махараштра") і [Гуджаратам](/Гуджарат "Гуджарат"), а Дадра ўяўляе сабой анклаў на тэрыторыі Гуджарата.

Эканоміка

ВУП саюзнай тэрыторыі — 218 млн дол. ЗША (2001). Прамысловасць — асноўны сектар эканомікі тэрыторыі, не ў апошнюю чаргу дзякуючы нізкім падаткам.

Насельніцтва

Насельніцтва саюзнай тэрыторыі размаўляе на індаарыйскіх мовах. Колькасць насельніцтва вырасла за апошняе паўстагоддзя ў пяць разоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Індыі