wd wp Пошук:

Даг Халвар Нюландэр

Даг Халвар Нюландэр (нарв.: Dag Halvor Nylander) (1970) — нарвежскі дыпламат.

Біяграфія

Скончыў Універсітэт Осла.

З 2012 па 2016 гады працаваў спецыяльным пасланнікам Нарвегіі па мірнаму працэсу ў Калумбіі, дзе адыграў ключавую ролю ў перамовах паміж урадам Калумбіі і леварадыкальнай паўстанцкай арганізацыяй «Рэвалюцыйныя ўзброенныя сілы Калумбіі» (ФАРК), якія завяршыліся падпісаннем мірнага пагаднення.

З 27 лютага 2017 года асабісты прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН па памежнаму канфлікту паміж Гаянай і Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла[1].

У 2021 годзе выступаў у якасці пасрэдніка на перамовах у Мехіка паміж урадам Венесуэлы і апазіцыяй.

Зноскі

  1. Secretary-General Appoints Dag Halvor Nylander of Norway as Personal Representative on Border Controversy between Guyana, Venezuela (англ.) . United Nations (27 лютага 2017). Праверана 15 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дыпламаты Нарвегіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе