Дагаберт I (Dagobert; каля 605 — 19 студзеня 639) — кароль франкаў, кіраваў у 629—639 гадах, з дынастыі Меравінгаў. Дагаберт быў сынам Хлотара II і каралевы Бертэтруды. Імя Дагаберта ў перакладзе са старагерманскай азначае «бліскучы, як дзень». Вядомая таксама славянская форма імя — Драгабер.