«Давід дзі Данатэла» (італ.: Ente David di Donatello) — нацыянальная кінапрэмія Італіі. Штогадова ўручаецца з 1956 года Акадэміяй італьянскага кіно[en] (італ.: Accademia del Cinema Italiano). Па стане на 2021 год, прэмія прысуджаецца ў 26 катэгорыях.
Узнагарода ўяўляе сабой залатую копію статуі Давіда[en] (Данатэла, каля 1440) на кубічнай малахітавай падстаўцы з залатой пласцінкай, на якой указаны катэгорыя ўзнагароды, год і пераможца.