wd wp Пошук:

Давід Пісара

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Давід Марсела Пісара Картэс (ісп.: David Marcelo Pizarro Cortes; нар. 11 верасня 1979, Вальпараіса, Чылі) — былы чылійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чылі (1999—2015).

Кар’ера

Клубная

Выхаванец футбольнай школы клуба «Сант’яга Уондэрэрс». Дарослую кар’еру распачаў у 1997 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 41 матчах чэмпіянату. Пасля з 1999 па 2001 гады гуляў у складзе «Удзінезэ», а затым на правах арэнды ва «Унівэрсідад дэ Чылі».

У 2001 годзе зноўку вярнуўся ва «Удзінезэ». На гэты раз згуляў за каманду з Удзінэ наступныя чатыры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Удзінезэ», быў асноўным гульцом каманды. На працягу 2005 і 2006 гадоў абараняў колеры каманды клуба «Інтэрнацыянале».

У 2006 годзе заключыў кантракт з клубам «Рома», у складзе якога правёў наступныя шэсць гадоў сваёй кар’еры. Гуляючы ў складзе «Ромы» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час заваяваў тытул уладальніка Суперкубка Італіі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Італіі. У 2012 годзе на правах арэнды гуляў за англійскі клуб «Манчэстэр Сіці», з якім стаў чэмпіёнам Англіі.

У 2012 годзе далучыўся да складу «Фіярэнціны». Улетку 2015 года вярнуўся на радзіму, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Сант’яга Уондэрэрс», аднак праз год пакінуў каманду. У 2017 годзе далучыўся да «Універсідад дэ Чылі». У канцы 2018 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная

У 1999 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Чылі, у тым жа годзе прыняў удзел у Кубку Амерыкі. Удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях 2000 года ў Сіднеі, дзе стаў бронзавым прызёрам.

У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Амерыкі.

Дасягненні

«Інтэрнацыянале»

«Рома»

«Манчэстэр Сіці»

«Універсідад дэ Чылі»:

Зноскі

  1. David Pizarro // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Cortés Marcelo Pizarro // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Чылі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Універсідад дэ Чылі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чылі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Ігракі ФК Сант’яга Уондэрэрс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вальпараіса
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта