wd wp Пошук:

Давід Гляйршэр

Давід Гляйршэр (ням.: David Gleirscher, нар. 23 ліпеня 1994) — аўстрыйскі саначнік, алімпійскі чэмпіён.

Біяграфія

Сын Герхарда Гляйршэра, удзельніка Алімпіяды 1992, 1994. і 1998 гадоў. Афіцэр паліцыі. Яго хобі з’яўляюцца падарожжа, лыжы і футбол. На юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Інсбруку заняў 17 месца. Давід выступаў за Аўстрыю на кубку свету 2015/2016 і фінішаваў дзясятым. Перад Алімпіядай у Пхёнчхане не разглядаўся як галоўны аўстрыйскі саначнік і быў у цені свайго суайчынніка Вольфганга Кіндля, аднак ужо ў першым заездзе здолеў пабіць рэкорд трасы, а пасля сур’ёзнай памылкі ў чацвёртым заездзе немца Фелікса Лоха заваяваў золата Гульняў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 https://www.olympic.org/pyeongchang-2018/results/en/luge/athlete-profile-n3023412-david-gleirscher.htm
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Спартсмены Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па санным спорце
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-спасылкай, перададзенай у Модуль:URL
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе