wd wp Пошук:

Давід Іванавіч Енсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Енсен.

Давід Іванавіч Енсен (дацк. David Jensen; 1816-1902) — дацкі скульптар, вучань Бертэля Торвальдсена, з 1841 года жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу. Акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Капенгагене. Адукацыю атрымаў у Капенгагенскай каралеўскай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам скульптара Бертэля Торвальдсена. У 1841 годзе за барэльеф «Хрыстос у доме Марты і Марыі» атрымаў ад акадэміі вялікі залаты медаль.

У 1841 годзе быў выкліканы ў Санкт-Пецярбург для выканання скульптурных работ у палацы вялікай княгіні Марыі Мікалаеўны (Марыінскім палацы). Для палаца Енсен выканаў некалькі невялікіх барэльефаў і карыятыдаў.

У 1845 годзе за барэльеф «Кентаўр Хірон вучыць Ахілеса страляць з лука» атрымаў званне некласнага (вольнага) мастака. З 1843 па 1847 год выкладаў у мастацкай школе пры Таварыстве заахвочвання мастацтваў, дзе яго заняткі наведвалі А. М. Апякушын і Л. А. Бернштам. У 1847 годзе разам з І. І. Рэймерсам адкрыў у Санкт-Пецярбургу «Установа для вонкавых упрыгожванняў будынкаў» — майстэрню, якая ўпершыню ў Расіі пачала вырабляць скульптурныя ўпрыгажэнні і дэкор з адмыслова трывалай тэракоты.

У 1857 годзе атрымаў званне акадэміка за барэльеф “Ахілес вяртаецца з паядынку з целам пераможанага Гектара», у 1868 годзе - званне прафесара Імператарскай акадэміі мастацтваў за статую «Дыяна». У 1857 г. атрымаў расійскае падданства.

Памёр у 1902 годзе ў Санкт-Пецярбургу, пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках.

Зноскі

  1. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=4551 Праверана 15 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1902 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы