Дабрасла́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагішынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Дабраслаўка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя ўвайшла ў новаўтвораны Лышчаўскі сельсавет[1].