wd wp Пошук:

ДП-1

ДП-1 — аднавагонны дызельны цягнік, сумесны праект ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Белкамунмаш“» з польскай холдынгавай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA пры ўдзеле ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод». Ініцыятарам праекту стала Беларуская чыгунка[1].

Цягнік спраектаваны па прынцыпе рэйкавага аўтобуса. Гэта аднавагонны дызельны цягнік, які рухаецца пры дапамозе ўласнага рухавіка, без выкарыстання лакаматыва.[2]

Ход рэалізацыі

23 снежня 2011 г. у Мінск прыбыў першы машынакамплект дызельнага цягніка ДП-1.[2]

У студзені 2012 першы цягнік ужо праходзіў прыёмачныя выпрабаванні на Беларускай чыгунцы[3].

Абсталяванне

У салоне ўсталяваны мяккія крэслы, кандыцыянер, прыбіральня вакуумнага тыпу. У кабіне машыніста ўсталяваны халадзільнік, мікрахвалевая печ і воданагравальнік.

Цягнік абсталяваны знешнімі і ўнутранымі відэакамерамі, якія дазваляюць машыністу назіраць за абстаноўкай вакол цягніка і ў салоне[3][4].

Тэхнічныя характарыстыкі

ДП-1 прызначаны для эксплуатацыі на пуцях з шырынёй каляі 1520 мм. Даўжыня цягніка — 27,5 м, эксплуатацыйная хуткасць — 120 км/г, далёкасць ходу — 1000 км. Колькасць месцаў для сядзення — 91, агульная колькасць месцаў — 171. Разліковы тэрмін службы — 40 гадоў.[2]

Сцвярджаецца, што расход паліва на аднаго пасажыра ў тры разы меней, чым у ДР-1А, і складае да 70 літраў паліва на 100 км.[3][5]

Зноскі

  1. БелКоммунМаш :: Новости :: Первый дизельный поезд ДП-1 проходит пуско-наладочные испытания(руск.)
  2. 1 2 3 БелКоммунМаш :: Новости :: Поезд от Белкоммунмаша? Уже скоро!(руск.)
  3. 1 2 3 Одновагонные дизель-поезда начнут курсировать по Белорусской железной дороге весной 2012 года.(руск.)
  4. Первый одновагонный дизель-поезд ДП-1 проходит приемочные испытания.(руск.)
  5. TUT.BY | НОВОСТИ — Рельсовые автобусы заменят дизель-поезда на участках с низким пассажиропотоком — Общество — 30.01.2012, 09:59 Архівавана 4 сакавіка 2012.(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Цягнікі Беларускай чыгункі
Катэгорыя·Аўтаматрысы
Катэгорыя·Беларуская чыгунка
Катэгорыя·Дызель-цягнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дызель-цягнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чыгункі Беларусі