wd wp Пошук:

Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі

Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі (руск.: История архитектуры народного жилища Белоруссии) — праца беларускага архітэктара У. В. Трацэўскага, апублікаваная ў 1989 г. Асновай працы з’явіліся матэрыялы, сабраныя даследчыкам у 19681987 гг. у экспедыцыях. У. В. Трацэўскі апрацаваў багатыя архіўныя матэрыялы, абследаваў 116 раёнаў краіны, вывучыў больш за 3000 аб’ектаў, уласна рабіў абмеры, замалёўкі, фотаздымкі[1].

Аўтар ахарактарызаваў асаблівасці забудовы вясковых паселішчаў і сядзіб са старажытных часоў да пачатку ХХ ст., вызначыў кола фактараў, якія паўплывалі на тыпы забудовы сядзіб (сацыяльна-эканамічны, этнічныя традыцыі, прыродна-кліматычныя ўмовы) і класіфікаваў іх. У параўнанні з працамі сваіх папярэднікаў аўтар ажыццявіў комплексны аналіз гістарычных узаемасувязей жылля беларусаў, вызначыў яго гісторычна-культурную значнасць, ўдакладніў агульную класіфікацыю сядзіб[1].

Зноскі

  1. 1 2 І. Г. БАЧЫЛА. ДАСЛЕДАВАННЕ ТЫПАЎ ЗАБУДОВЫ ДВАРА БЕЛАРУСАЎ АЙЧЫННЫМІ ДАСЛЕДЧЫКАМІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХХ — ПАЧАТКУ ХХІ СТСТ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларускае народнае дойлідства
Катэгорыя·Кнігі 1989 года
Катэгорыя·Кнігі па архітэктуры