wd wp Пошук:

Гісторыя Старажытнай Брытаніі

Старажытная Брытанія, перыяд гісторыі Брытанскіх астравоў з дагістарычных часоў да Рымскага заваявання. Пасля апошняга ледавіковага перыяду (каля 15 тыс. да н.э.) гэтыя землі былі населеныя паляўнічымі, якія паступова ператварыліся ў аседлых жыхароў, якія займаліся сельскай гаспадаркай (у неаліце). Яны будавалі каменныя колы і хавалі сваіх правадыроў ў магільных курганах. Каля 400 да н.э. Брытанія была заваяваная кельтамі, а ў 54 да н.э. - рымлянамі на чале з Юліем Цэзарам.

Вядома пра вялікае паўстанне супраць рымскага панавання пад кіраўніцтвам каралевы Бадзікі (кельт. Boudic, Boudicca). У канцы 4 ст. рымскія войскі пакінулі Брытанскія астравы.

У 596 кароль Кента Этэльберт I запрашае хрысціянскіх місіянераў. Пачынаецца хрысціянізацыя англа-саксонскай Брытаніі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гісторыя Вялікабрытаніі