wd wp Пошук:

Гістарычны горад Сукотаі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сукотаі.

План гістарычнага парка Сукатаі

Гістарычны горад Сукотаі (ці Сукхотхай тайск.: อุฑยามประาสฅร้ลุา์บบทีย) — гістарычны помнік з мноствам храмаў у паўночнай частцы Тайланда, сталіца сярэднявечнага каралеўства Сукхотхаі XIII—XIV стагоддзяў. Размешчаны ў 12 км ад аднайменнага горада Сукхотхай, сталіцы аднайменнай правінцыі.

Горад быў заснаваны ў 1238 годзе як кхмерскае паселішча, яго назва перакладаецца як «Світанак шчасця». Быў сталіцай незалежнага каралеўства, якое праіснавала каля 120 гадоў.

Сукотаі быў абкружаны сценамі, паўночная і паўднёвая сцены маюць 2 км у даўжыню, заходняя і ўсходняя — 1,6 км. На тэрыторыі 70 км² знойдзена каля 200 гістарычных аб’ектаў. У цэнтры кожнага боку сцяны былі вароты, унутры сценаў размяшчаліся каралеўскі палац і 26 храмаў, найвялікшым з якіх быў Ват Махатхат.

Ват Махатхат спалучае ў сабе храм-вежу і ступы. Чатырохвугольная цэнтральная вежа звужаючыся ўгору набывае акруглую форму, на вяршыні якой знаходзіцца шпіль. Вакол вежы размешчаны невялікія ступы, а ўнутры яе знаходзіцца статуя Буды. Вакол храма размяшчаюцца магільныя курганы і вялікая статуя Буды, які сядзіць. Раней помнік быў абкружаны вадзяным ровам.

Ват Сан-Да-Пха-Даенг — самае старажытнае збудаванне Сукхатхай, адносіцца да XII стагоддзя, пранг(руск.) бел. зроблены з латэрыта.

У Ваце Сі-Чум усталявана велізарная статуя Буды Пхра Ачана, памер далоні якой параўнальны з ростам чалавека.

Кхмерскі храм з трыма прангамі Ват Сі-Саваі першапачатоква быў прысвечаны Шыву, але потым быў перароблены.

Рэшткі гістарычнага горада былі абвешчаны ахоўнай зонай у 1961 годзе, у 1976 годзе быў ухвалены праект рэстаўрацыі, а ў ліпені 1988 года парк быў афіцыйна адкрыты. Цяпер за помнікам глядзіць Дэпартамент прыгожых мастацтваў Тайланда. У 1991 годзе помнік быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчны ЮНЭСКА сумесна з суседнімі гістарычнымі гарадамі Сш-Сатчаналай(руск.) бел. і Кампхэнг-Пхет(руск.) бел..

Планіроўка

Галоўны храм — Ват Махатат — пабудавалі ў 1345 годзе. Увесь комплекс размяшчаўся ў самым цэнтры горада і складаўся з галоўнага храма ў форме лотаса, зацішных месцаў для прагулак і амаль 200 будынкаў і статуй па баках. Раскошны Ват Махатат быў галоўным храмам Сукотая. Побач размяшчаўся каралеўскі палац. Тут былі закладзены асновы тайскай дзяржаўнасці і манархіі, а пры трэцім уладары Сукхатахая Рамакхамхаенгу быў распрацаваны алфавіт, якім карыстаюцца аж да гэтага часу. У адрозненні ад камбаджыйскіх храмаў, уваходы на тэрыторыю комплекса размяшчаліся не па яго восях — для франтальнага агляда помніка, — а амаль па вуглах, што дазваляла убачыць пабудовы ў маляўнічых ракурсах. Яшчэ больш эфектнай карціну рабілі шматлікія вадаёмы, у якіх адлюстроўваліся мудрагелістыя будынкі. Комплекс будавалі ўсім горадам, заклікаўшы лепшых мастакоў і архітэктараў. Вялізная выява Буды, які сядзіць, ля ўвахода ў храм, выканана ў характэрным сукотайскім стылі, — адзін з яскравых прыкладаў таго, што цяпер лічыцца «Тайскай класікай». У класічным стылі выкананы і сучасны помнік уладару Сукотая Рамакхамхаенгу Вялікаму, які нібыта прыдумаў у 13 стагоддзі тайскі алфавіт. У яго правай руцэ — прыналежнасці для пісьма, а злева ад трона — кінжал. Побач стаіць копія пакрытай надпісамі стэлы, якая сведчыць аб заснаванні велічнага горада, якому наканавана стаць сталіцай вялікага царства. Менавіта пры Рамакхамаенгу будызм стаў галоўнай рэлігіяй Сіама. Адзінаццацімятровая статуя Буды выглядае велічнай у адносна невялікім зале храма. Убачыць яе здалёк немагчыма, глядзець на Прасветленага магчыма толькі блізка і знізу. Згодна з задумай дойлідаў, чалавек павінен быў адчуваць сябе тут маленькім і нікчэмным стварэннем у параўнанні з велізарным Будам, які ўзвышаецца да неба.

У сярэднія вякі кераміка сангхалок была самым вядомым таварам з Сукотая. Ёю гандлявалі на тэрыторыі В’етнама, Лаоса, М’янмы, Малайзіі, Інданэзіі і нават Кітая.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Тайландзе
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай