wd wp Пошук:

Гіпаліт Канстанцін Цеханавецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цеханавецкі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Гіпаліт (Апалін) Канстанцін (Казімір Кшыштаф) Цеханавецкі (польск.: Hipolit (Apolin) Konstanty (Kazimierz Krzysztof) Ciechanowiecki; каля 166620 мая 1712) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Альбрыхта Канстанціна Цеханавецкага і Ганны Кантакузін уласнага герба. Быў жанаты на Феліцыяне Падбярэскай герба «Газдава», якая нарадзіла: Міхала, Юзафа, Фелікса Нікадзіма, Караля і Канстанцыю, з якіх, верагодна, дажылі да паўналецця толькі Фелікс і Канстанцыя.

Староста опсаўскі з 1692 года. Пасол на элекцыйны сойм 1697 года, электар Аўгуста Моцнага і як дэпутат ад Полацкага ваяводства падпісаў pacta conventa Аўгуста Моцнага ў 1697 годзе[1].

Як фактычны браслаўскі харунжы прымаў удзел у Алькеніцкай бітве на баку Алькеніцкай канфедэрацыі.

Зноскі

  1. Actum in Curia Regia Varsaviensi, 1697 feriâ secundâ post festum Sanctae Margarethae Virginis […] proximâ anno […] 1697, s. 20.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты опсаўскія
Катэгорыя·Харунжыя браслаўскія
Катэгорыя·Цеханавецкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1712 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1666 годзе