wd wp Пошук:

Гіпагімнія

Гіпагі́мнія (Hypogymnia) — род лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Апісанне

Слаявіна (талом) ліставатая, шаравата-зеленаватая, белавата-шараватая, знізу цёмная да чорнай, распасцёртая па субстраце, у цэнтры шчыльна прымацаваная да яго. Лопасці на канцах з масай сарэдый (спецыяльных утварэнняў для вегетатыўнага размнажэння) у выглядзе белых мучністых скопішчаў. Пладовыя целы (апатэцыі) сядзячыя або на ножках. Сумкі (аскі) 8-споравыя. Споры аднаклетачныя.

Пашырэнне

Каля 60 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, за выключэннем стэпавых і пустынных зон пераважна ва Усходняй Азіі. На Беларусі трапляюцца гіпагімнія ўздутая (Hypogymnia physodes), мучністая (Hypogymnia farinacea), стужачная (Hypogymnia vittata) і трубчастая (Hypogymnia tubulosa). Пераважна аблігатныя эпіфіты. Растуць на ствалах і галінках дрэў і кустоў, зрэдку на апрацаванай драўніне, камяністым субстраце, грунтавых агаленнях і глебе. Гіпагімнія ўздутая часта ўкрывае ствалы дрэў (асабліва хвоі).

Выкарыстанне

Сыравіна для антыбіятычных прэпаратаў. Індыкатары загазаванасці паветра.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пармеліевыя