Гімн Расіі — адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў Расіі, нараўне са сцягам і гербам.
Гімн Расіі напісаны Сяргеем Міхалковым (нар. 1913) і Габрыэлем Эль-Рэгістан (1899—1945) на музыку Аляксандра Аляксандрава (1883—1946). Прыняты ў 2000 годзе.
Расія — святая наша дзяржава,
Расія — любімая наша краіна.
Магутная воля, вялікая слава -
Твой здабытак на ўсе часы!
Слаўся, Айчына наша свабодная,
Брацкіх народаў саюз векавы,
Продкамі дадзеная мудрасць народная!
Слаўся, краіна! Мы ганарымся табой!
Ад паўднёвых мораў да палярнага краю
Разлегліся нашы лясы і палі.
Адна ты на свеце! Адна ты такая -
Захаваная Богам родная зямля!
Слаўся, Айчына наша свабодная,
Брацкіх народаў саюз векавы,
Продкамі дадзеная мудрасць народная!
Слаўся, краіна! Мы ганарымся табой!
Шырокі прастор для мары і для жыцця
Будучыя нам адкрываюць гады.
Нам сілу дае наша вернасць Айчыне.
Так было, так ёсць і так будзе заўсёды!
Слаўся, Айчына наша свабодная,
Брацкіх народаў саюз векавы,
Продкамі дадзеная мудрасць народная!
Слаўся, краіна! Мы ганарымся табой!
Гімн на музыку Аляксандрава быў прыняты законам «Аб Дзяржаўным гімне Расійскай Федэрацыі» ад 8 снежня 2000 года (ухвалены Саветам Федэрацыі 20 снежня 2000 года). За прыняцце гэтага закона прагаласавала 377 дэпутатаў Дзярждумы (83,8 %), супраць — 53 дэпутатаў (11,8 %). Пры гэтым вынікі пайменнага галасавання[1] паказваюць, што гімн падтрымалі фракцыі КПРФ, «Адзінства», «Айчына — Уся Расія», ЛДПР, дэпутацкія групы «Народны дэпутат», «Рэгіёны Расіі», Аграпрамысловая дэпутацкая група. Супраць выступілі фракцыі — СПС і «Яблака».