Мая Нармандыя (фр.: Ma Normandie) — напаўафіцыйны гімн Джэрсі, кароннага ўладання Вялікабрытаніі, таму на афіцыйных мерапрыемствах замяняецца гімнам «Божа, беражы каралеву». Напісаны Фрэдэрыкам Бера.
У 2008 на Джэрсі прайшоў конкурс на новы гімн, у якім перамогу атрымала песня «Астраўны дом» Жэрара Лефёўра[1].
Таксама песня выкарыстоўваецца як гімн Нармандыі.