Амар шонар Бангла (бенг. আমার সোনার বাংলা, што значыць «Мая залатая Бенгалія») — дзяржаўны гімн Бангладэш. Гэтая песня была напісаная бенгальскамоўным індыйскім паэтам Рабіндранатам Тагорам у 1906. Яна была абвешчаная нацыянальным гімнам Бангладэш 13 студзеня 1972. «Амар шонар Бангла» выконваецца і ў Заходняй Бенгаліі, але не мае там афіцыйнага статусу. Тагор таксама з’яўляецца аўтарам дзяржаўнага гімну Індыі — Джана гана мана.
«Амар шонар Бангла» была напісана Тагорам у кантэксце падзелу Бенгаліі брытанскімі каланіяльнымі уладамі на две часткі ў 1905 (падзел прадоўжыўся да 1912). Яна напісана ў стылі вандруючых бенгальскіх народных спявакоў — баулаў.
|
|
|