wd wp Пошук:

Гімнаспарангій казацкаядлоўцавы

Гімнаспарангій казацкаядлоўцавы (Gymnosporangium sabinae) — від паразітычных грыбоў[11], якія пасяляюцца на лісці груш.

Апісанне

Gymnosporangium sabinae разам з Gymnosporangium tremelloides развівае тэлейтаспоры на ядлоўцы (Juniperus). Гэта паражэнне носіць хранічны характар​​, і таму ядловец служыць пастаяннай крыніцай інфекцыі для яблыні і грушы. Гэтыя пладовыя расліны адыгрываюць ролю прамежкавага гаспадара, бо яны заражаюцца базідыяспорамі з ядлоўца[12].

Прыкладна ў ліпені на верхнім боку лісця яблыневых з’яўляюцца круглявыя чырванавата-аранжавыя плямы з дробнымі цёмнымі кропкамі. Гэтыя кропкі — спермагоніі грыба. Пазней на ніжнім боку лісця развіваюцца эцыдзіі ў выглядзе даўгаватых, конусападобных ці сасцападобных вырастаў, якія размяшчаюцца групамі. Пасля паспявання эцыдзіі разрываюцца зоркападобнымі расколінамі і з іх выкідаюцца эцыдзіаспоры[12].

У некаторыя гады пры моцным развіцці захворвання могуць пашкоджвацца не толькі лісце, але і парасткі з пладамі. На цэлым дрэве бывае цяжка выявіць непашкоджаныя лісці. Такое захворванне прыносіць істотную шкоду: дрэвы не даюць прыросту, плады не могуць развівацца і ападаюць раней часу[12].

Барацьба ў сельскай гаспадарцы

Каб не дапусціць масавага развіцця хваробы, трэба знішчаць зараснікі ядлоўцу побач з пладовымі садамі, а таксама апрыскваць дрэвы спецыяльнымі хімічнымі прэпаратамі[12].

Галерэя

Зноскі

  1. E.M. Fries (1832) , In: Syst. mycol. (Lundae) 3(2):508
  2. DC. (1806) , In: Encycl. Méth. Bot. 8:39
  3. Lamarck & de Candolle (1805) , In: Fl. franç., Edn 3 (Paris) 2:217
  4. Rebent. (1804) , In: Prodr. fl. neomarch.:350
  5. CABI databases
  6. Pers. (1801) , In: Syn. meth. fung. (Göttingen) 2:629
  7. Pers. (1794) , In: Neues Mag. Bot. 1:118
  8. Gmelin (1792) , In: Systema Naturae, Edn 13 2(2):1472
  9. Hoffm. (1787) , In: Veg. Crypt. 1:33
  10. Dicks. (1785) , In: Fasc. pl. crypt. brit. (London) 1:14
  11. G. Winter (1884) , In: Pilze Deutschl. 1:232
  12. 1 2 3 4 Семейство Пукциниевые (Pucciniaceae) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іржаўныя грыбы
Катэгорыя·Паразіты
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Груша
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Пукцыніевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак