Гіма́цій (стар.-грэч.: ἱμάτιον — тканіна, плашч) — верхняе адзенне, плашч у старажытных грэкаў. Вядомы з VI ст. да н.э. (да гэтага верхні плашч называўся фарас ці хлена). Кавалак тканіны (шэрсці ці лёну) памерам каля 1×3 м (атычны гімацій быў большы за дарыйскі), часта афарбаваны, да пачатку V ст. насіўся накінутым на плечы, затым драпіраваўся вакол цела, праходзячы пад правай рукой і закрываючы левае плячо; жанчыны пакрывалі гімаціем галаву. У даўжыню дасягаў першапачаткова каленаў, з сярэдзіны V ст. — шчыкалатак[1]. Разнавіднасцю прасторнага дарослага гімація з’яўлялася халаміда — лёгкі кароткі плашч. Гімацій быў як мужчынскай, так і жаночай вопраткай. Жанчыны маглі насіць яго як покрыва[2].
Вялікае значэнне надавалася прыгожа размешчаным складкам, для чаго да канцоў прышываліся дмысловыя гіркі ў выглядзе кутасаў, у эліністычнага час мог мець па краю махры. Насіўся звычайна паўзверх хітона пры выхадзе на вуліцу; нашэнне гімація без хітона было прыкметай аскетычнага ладу жыцця ў спартанцаў і было звычайным пры адлюстраванні філосафаў[1].
У рымскі час тэрмін «гімацій» быў сінонімам тогі[1].
Гімацій — традыцыйная частка аблачэння святых рознага чыну святасці ў візантыйскай іканаграфіі[2].