wd wp Пошук:

Гілярый Гіляравіч Гараўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гараўскі. Гілярый Гіляравіч Гараўскі (1847, Уборкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня — пасля 1875) — акварэліст, брат Апалінарыя Гараўскага і Іпаліта Гараўскага.

Біяграфія

Паходжанне і сям’я

А. Гараўскі. «Мар’яна Якаўлеўна Гараўская» — маці мастака, 1868

Нарадзіўся ў дробнапамеснай шляхецкай сям’і. Бацькі — Гілярый Францавіч і Мар’яна Якаўлеўна Гараўскія. Род карыстаўся гербам «Кораб» (з XVII стагоддзя), вёў свой радавод ад шляхціца Гракала-Гараўскага. У XIX стагоддзі частка прозвішча Гракала выйшла з ужывання. Гараўскія валодалі каля 200 га зямлі, якая дасталася бацьку мастака Гіляру Францавічу ад дзеда і бацькі[1].

У сям’і было тры дачкі і сыны Іпаліт (1828 ― пасля 1864)[2], Апалінар (1833―1900), Карл (1838 ― пасля 1869), Гектар (1843―1893), Гіляр (1847 ― пасля 1875). Карл і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гіляр ― мастакамі[3].

Адукацыя

Атрымаў адукацыю ў Аляксандраўскім кадэцкім корпусе[4], дзе вучыўся і яго старэйшы брат Апалінарый, але ўжо у той час, калі корпус быў пераведзены з Брэста ў Маскву[5]. У 1862 годзе пакінуў корпус «па сямейных абставінах»[4].

Потым вучыўся ў Пецярбургскай школе малявання Таварыства заахвочвання мастацтваў да 1868 года, потым у акадэміі мастацтваў да 1873 года.

Творчасць

Сярод пейзажаў «Від шпіталя Петрапаўлаўскага сабора» (1870), «Кветкі» (1879)[4]. Маляваў розныя куточкі Пецярбурга і кветкавыя нацюрморты[6], закранаў у сваёй творчасці тэмы, звязаныя з жыццём і прыродай Беларусі[7].

Зноскі

  1. РГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893)
  2. Горавские//Аполлинарий Гиляриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158-159. — 737 с.
  3. Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1
  4. 1 2 3 Горавские, братья-художники (руск.)
  5. Słownik artystów polskich i obcych w Polsce działających. − T. 3. − Wrocław; Ossolineum − 1986. стар. 351—353
  6. Праўда бруднай лужыны
  7. Горавский А. Г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уборках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Гараўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1847 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта