wd wp Пошук:

Гільяшыраванне

Гільяшыраванне — механічнае гравіраванне на паверхні металу сеткі крывых (хвалістых) ліній, якія пераплятаюцца ў заканамернай паслядоўнасці. Робіцца на спецыяльным гільяшыравальным станку, у якім стол, які нясе матэрыял для друкавальнай формы, і разец здзяйсняюць адначасовы складаны рух. Гільяшыраванне выкарыстоўваецца пры вырабе пячатных формаў для друкавання сетак на грашовых знаках, гербавых і паштовых марках, каштоўных паперах і дакументах.

Прыкладам адбітка з гільяшыраваных друкавальных формаў могуць служыць маркі «консульскай пошты» Расійскай імперыі (№ 41—48), фон марак СССР № 1017—1022 (ордэны і медаль мацярынства) і інш. Гільяшыраванне друкавальных формаў для паштовых марак зараз прымяняецца параўнальна рэдка. Як адзін са сродкаў абароны ад падробак, яно захавалася для друкавання грашовых знакаў, аблігацый, пашпартаў і г. д.

Прыклады

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Спосабы друку
Катэгорыя·Філатэлістычныя тэрміны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum