Гібоны (Hylobates) — род чалавекападобных прыматаў, якія жывуць у Паўднёва-Усходняй Азіі.
Даўжыня цела 45—90 см, маса 5—13 кг. Целасклад грацыёзны. Афарбоўка валасянога покрыва ад чорнай да жаўтавата-карычневай або серабрыста-шэрай. Прадстаўнікі гэтага роду маюць 44 храмасомы і часта маюць кольцы белай поўсці вакол твару.
Пярэднія канечнасці доўгія, з іх дапамогай гібоны перамяшчаюцца па галінах дрэў. Есць невялікія сядалішчныя мазалі. Іклы вялікія.
Пры ўсходзе сонца «пяюць» (адсюль назва — «пявучыя малпы»).
Адзін з чатырох родаў сямейства Hylobatidae. Раней быў адзіным родам у гэтым сямействе, але нядаўна ў катэгорыю родаў былі таксама вылучаныя роды Nomascus, Symphalangus і Hoolock[3]. Прадстаўнікі роду з’яўляюцца найбольш разнастайным і шырока распаўсюджаным родам сямейства і жывуць на тэрыторыях ад Паўднёвага Кітая (Юньнань) да Заходняй і Цэнтральнай Явы.
Жывуць у густых трапічных лясах на дрэвах невялікімі сямейнымі групамі.
Кормяцца пладамі, лісцем, маладымі парасткамі, насякомымі, павукамі, зрэдку птушынымі яйцамі і птушанятамі.
Палаваспелыя ў 5—7 гадоў, нараджаюць 1 дзіцяня.
Адрозніваецца 9 відаў, сярод іх:
Гібрыды Hylobates muelleri і Hylobates agilis сустракаліся на тэрыторыях Барнеа[4].