wd wp Пошук:

Густаў Лундберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лундберг.

Густаў Лундберг (шведск.: Gustaf Lundberg; 17 жніўня 1695, Стакгольм — 18 сакавіка 1786, Стакгольм) — шведскі мастак-партрэтыст (працаваў у тэхніцы пастэлі), прадстаўнік ракако, атрымаў вядомасць, пражываючы ў Парыжы, а затым у — Стакгольме.

Біяграфія

Лундберг нарадзіўся ў Стакгольме 17 жніўня 1695 года, быў сынам каралеўскага кухара Густафа Лундберга і яго жонкі Сабіны Рыхтэр, у сям’і якой былі паспяховыя мастакі і ювеліры. Асірацеў у раннім узросце і быў выхаваны сваім дзядзькам, Фрэдрыкам Рыхтэрам, ювелірам; у 1712 годзе стаў чаляднікам жывапісца Давіда фон Крафта. Навучанне скончылася ў 1717 годзе, каб па парадзе настаўніка прадоўжыць сваю адукацыю ў Парыжы.

У Парыжы ён стаў вучнем Гіяцынта Рыго, Нікаля дэ Ларжыльера і гістарычнага жывапісца Жана-Франсуа дэ Труа.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 3 Gustaf Lundberg — 1917.
  3. Gustaf Lundberg // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Старых могілках (Упсала)
Катэгорыя·Мастакі Швецыі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі-пастэлісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1786 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1695 годзе
Катэгорыя·Мастакі ракако
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных