wd wp Пошук:

Гурбангулы Бердымухамедаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бердымухамедаў.

Гурбангулы Мяліккуліевіч Бердымухамедаў (туркм.: Gurbanguly Mälikgulyýewiç Berdimuhamedow; 29 чэрвеня 1957 г., Бабарап, Геак-Цепінскі раён, Ашгабадская вобласць, Туркменская ССР, СССР) — туркменскі дзяржаўны дзеяч, з 2007 па 2022 гады — Прэзідэнт Туркменістана. Генерал арміі.

Біяграфія

Нарадзіўся 29 чэрвеня 1957 года ў сяле Бабарап Геак-Цепінскага раёна Ашгабадскай вобласці Туркменскай ССР.

У 1979 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Туркменскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, затым аспірантуру. Доктар медыцынскіх навук, прафесар па спецыяльнасці «Сацыяльная гігіена і арганізацыя аховы здароўя». Працоўную дзейнасць пачаў у 1980 годзе ўрачом-стаматолагам. У 1990—1995 гг. — асістэнт кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі, дацэнт, дэкан стаматалагічнага факультэта Туркменскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1995—1997 гг. — дырэктар стаматалагічнага цэнтра Міністэрства аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці Туркменістана.

З 1997 года — Міністр аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці Туркменістана. З 2001 года — намеснік Старшыні кабінета міністраў Туркменістана. У лістападзе 2006 года прадстаўляў Туркменістан на саміце СНД у Мінску.

У 2007—2022 гадах — Прэзідэнт Туркменістана. Прыйшоў да ўлады пасля смерці Сапармурата Ніязава. Затым яшчэ двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах. У 2021 годзе прызначыў сына Сердара віцэ-прэм’ерам і на шэраг іншых ключавых пазіцый ва ўрадзе. У 2022 годзе ініцыяваў нечарговыя прэзідэнцкія выбары.

Зноскі

  1. Gurbanguly Mälikgulyýewiç Berdimuhamedow // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gurbanguly Berdimuhamedow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна аль-Халіфа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ўзбекскага ордэна «За выдатныя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ісмаілі Самані
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Прэзідэнты Туркменістана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туркменістане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе