wd wp Пошук:

Гунтарс Крастс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Гунтарс Крастс (лат.: Guntars Krasts; нар. 16 кастрычніка 1957 года, Рыга) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1997-1998 гадах.

З 1976 года працаваў рабочым. У 1982 годзе скончыў эканомічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. Да 1991 года працаваў эканамістам, потым да 1995 года працаваў у прыватным бізнэсе.

У 19951997 гадах быў міністрам эканомікі. Пасля адстаўкі Андрыса Шкелэ ўзначальваў урад Латвіі (19971998), затым на працягу года быў віцэ-прэм’ерам і міністрам еўрапейскіх спраў. У 1998 і 2002 гадах ад партыі «За Айчыну і свабоду / Руху за нацыянальную незалежнасць Латвіі» атрымаў месца дэпутата Сейму.

Быў назіральнікам у Еўрапарламенце, а з мая па ліпень 2004 года быў дэпутатам Еўрапарламента 5-га склікання. У выніку выбараў 2004 года абраны ў Еўрапарламент 6-га склікання. Быў членам групы «Саюз за Еўропу нацый», віцэ-старшынёй эканамічнага і валютнага камітэта. На агульнаеўрапейскіх выбарах у 2009 годзе прайграў выбары ў Еўрапарламент.

Зноскі

  1. Guntars Krasts // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рызе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка