wd wp Пошук:

Гуміт

Гуміт (названы ад імя англійскага геолага і калекцыянера мінералаў А. Х’юма (A. Hume, 1749-1838) — мінерал з класа сілікатаў са структурай з ізаляваных тэтраэдраў SiO4 з дадатковымі аніёнамі (OH)1- і F1-. Хімічны склад Mg7[SiO4]3(F,OH)2. Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, утвараючы дробныя дыпірамідальныя крышталікі, бясформенныя зярняткі бясколерныя або мядова-жоўтага колеру. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 6-6,5; шчыльнасць 3100-3200 кг/м³. Сустракаецца як параўнальна рэдкі мінерал ў кантактавых мармуразаваных вапняках.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы магнію
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мінералы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)